Беларуская мова























Тэма: Паўтарэнне.Значэнне слова. Склад слова. (26 мая)







Падручнік с.132 Тэма "Значэнне слова"
Пр.230 ,  231, 235 вусна
Пр.232, 233 пісьмова

Падручнік с.134 Тэма "Склад слова"
Пр. 236 пісьмова
Пр. 238 вусна

Дамашняе заданне Пр.240

Дзякуй за работу!






Тэма: Паўтарэнне. Тэкст, сказ.  (22 мая)






Пр. 223, 224,225. (вусна)
Пр. 226,227, 228 (пісьмова)














  Інтэрактыўныя заданні
1. Сказ 

Дамашняе заданне Пр. 229










Тэма:Правапіс НЕ з дзеясловамі (21 мая)

(Глядзіце ніжэй. Не магу падняць вышэй тэкст. Не магу зразумець, што перашкаджае)







(2 урок 21 мая)
Пр. 218, 220, 221 пісьмова па ўмове.
Пр. 219 вусна

Абагульненне па тэме "Часціны мовы" 
Ведаць адказы на пытанні с.125-126

Друкаваны сшытак С.90 Пр.77-80 (правапіс не з дзеясловам)

Дамашняе заданне Пр.222, пытанні с. 125-126.



Тэма: Кантрольны дыктантз граматычным заданнем (19 мая)


Прапаную тэкст. Бацькі дыктуюць, а дзіця піша самастойна (без падказак).

Чмялінае гняздо
     Свяціла сонца. Над свежымі пакосамі кружылі матылькі. А гэта што пад травой? Пеця прыгледзеўся. Пачуў глухое гудзенне. Каля гнязда прызямліўся чмель і схаваўся ў вузкай шчылінцы. Такіх вялікіх чмялёў хлопчык яшчэ не сустракаў. Яго некалькі разоў кусалі пчолы. Чмялі джаляць больш балюча. Пеця павярнуўся і адбег ад пакосу.  

1.  Падкрэслі галоўныя члены сказа. ( перапісваць не трэба, а- ў тэксце)
Над свежымі пакосамі кружылі матылькі.
2. Падбярыце да назоўніка аднакаранёвы прыметнік з тэксту. Разбярыце прыметнік па саставу.
Глуш-       , свежасць-    . 
3. Абазначце часціны мовы над словамі.
Каля гнязда прызямліўся чмель і схаваўся ў вузкай шчылінцы. (слова і злучнік, а не прыназоўнік)

Дзякуй за работу!





Тлумачэнне новай тэмы (15 мая)

Падручнік С.119 правіла.
Пр. 213,216(усе  вусна)
Пр.214,215 ( усе пісьмова)
Інтэрактыўнае заданне (цісні на малюнак)

Дамашняя работа Пр.217 с. 119 правіла.

Тэма: Змяненне дзеясловаў прошлага часу па родах (14 мая)
Тлумачэнне новай тэмы



Падручнік с. 113 пр. 197 (па ўзоры), 202, 205 (пісьмова ўсе).
Пр. 198, 203,204, 206 (вусна ўсе).

Вы павінны ведаць суфіксы дзеясловаў прошлага часу, вызначаць іх род, змяняць форму рода дзеяслова.
Інтэрактыўнае заданне (цісні на малюнак)

Дамашняя работа Пр 207, с.112,113 правілы і табліцы.

  




Тэма: Час дзеясловаў (2 урок па тэме 12 мая) 
 Замацаванне тэмы "Час  дзеяслова" Праглядзіце відэа.


Сёння мы прадоўжым працаваць па гэтай тэме. 


Падручнік с.108 пр.190, 192 пісьмова.
Пр. 191, 193 вусна.
Друкаваны сшытак С.82 пр.61-64.
Дамашняя работа Пр.194, правіла с.105.



Тэма: Час дзеясловаў (8 мая)
Новая тэма
Падручнік с.105
Практ. 184 
Правіла с.105+пр.185 (ведаць назвы часу і пытанні)
Замацаванне
Пр. 186,187 (пісьмова) 
Пр. 188 (вусна)
Друкаваны сшытак С.80 пр.58,60.
Інтэрактыўныя заданні па вызначэнні часу дзеяслова.
                          

Дамашняе заданне Пр.189 правіла с.105, пр 185 табліца.

Тэма: Кантрольная работа "Часціны мовы. Прыметнік" (7 мая)
Рэкамендавана:
Друкаваны сшытак С.78 практ.54-57, Дыктант "Расказ лася" (на старонцы блога "Дыктанты па бел.м.")




Тэма:Адзіночны і множны лік дзеясловаў. (5 мая)
Падручнік практ.176 
Правіла с.101 ( пры вызначэнні ліку дзеяслова абапіраемся на назоўнік)

Практ. 178 , 179.

Інтэрактыўныя заданні
 Знайсці дзеяслоў.
Знайсці прыметнікі множнага ліку.

Падрыхтуйся да кантрольнай работы


1. Падбяры да слоў аднакаранёвыя назоўнікі.

        Прыгожы-        , рачны -      , ветраны-       , чысты-      , салёны-     , сонечны-       .

2. Дапішы канчаткі прыметнікаў. Вызначы  род прыметнікаў зверху.

     Шчыр___ сэрца , зялён__ капялюш, зл__ сабака, будаўніч__ кран, лясн__ птушка, бел__ кветка, спел__ зерне, дзік__ жывёла.

3. Падбяры да назоўніка прыметнікі м., ж.,н. роду.

Цяпло - цёплы, цёплая, цёплае.
моц -
раніца-
сінь-

Дамашняя работа Пр.183, с.101 правіла.


Тэма: 
Дзеяслоў як часціна мовы 
                                (1 мая)

Разбярыце практыкаванні на с.96-100.
Пісьмова пр.167,169, 171, 174.
Слоўнікавае слова 
АДЦВІТАЦЬ     прыстаўка ад
Дамашняя работа  Пр. 175, правіла с.96
Правер свае  веды  ТЭСТ

Тэма: Змяненне  прыметнікаў па ліках
                                              (30 красавіка)
Прааналізуйце практ. 155.
Прачытайце і вывучыце правіла с.91.
Практ.156 (вусна)
Практ. 157,158 (пісьмова)

Дыктант "Раніцай" (№5 у раздзеле дыктанты па бел.мове).
Напішыце пад дыктоўку. Над прыметнікамі вызначце лік і род. Абазначце канчаткі прыметнікаў.

Інтэрактыўныя заданні. Цісні на малюнак.


Дамашняя работа Пр.161, правіла с.91

Дзякуй за работу!

Тэма: Змяненне прыметнікаў па родах (2 урок)


-Успомніце, па чым  можна вызначыць род прыметніка? (па назоўніку, з якім звязаны, па пытанні, па канчатку)
-Калі не помніце, знайдзіце с.83 (табліца).

Выканайце пр. 150 (пісьмова)

Слоўнікавае слова АСЦЯРОЖНЫ     
Літара я ў першым складзе перад націскам.
-Якая часціна мовы? прым.
-Вызначце род. М.р.
-Утварыце  прыметнікі ж. і н. роду  (асцярожная, асцярожнае)

пр.151 (вусна)
Пр. Састаўце алгарытм вызначэння роду прыметніка ў сказе. Запомніце яго.

Пр.153 (пісьмова) Правільна замяніць назоўнік прыметнікам дапаможа пытанне.
 Жыхар які? мясцовы
Як пісаць, падкажа ўзор.

 Дамашняе заданне. Пр. 154, алгарытм вывучыць пр.152.

Малайчына! Добра папрацавалі!



Тэма: Змяненне прыметнікаў па родах



Тлумачэнне тэмы
Падручнік с.82 пр.139
Апішам з дапамогай прыметнікаў прадметы на малюнках.
Прыгожая вялікая кніга.
Прыгожае вялікае дрэва.
Прыгожы вялікі дом.
Выдзяліце канчаткі прыметнікаў. 
Чаму змяніліся канчаткі? (прыметнікі звязаны з рознымі па роду назоўнікамі)
Вызначце род і лік назоўнікаў.
Вусна пастаўце пытанні ад назоўнікаў да прыметнікаў.
Прачытайце правіла с.83.
Так якога роду прыметнікі звязаныя з гэтымі назонікамі? Абазначце зверху.

Работа па новай тэме

Парааналізуйце табліцу с.83
Род прыметніка можна вызначыць па назоўніку, па канчатку, па пытанні. (трэба ведаць на памяць пытанні,канчаткі м.,ж.,н. р.)

Пр.  141 (абавязкова пісьмова)
Пр. 144. Разабраць вусна. Напісаць пад дыктоўку. Падкрэсліць прыметнікі хвалістай лініяй.Вызначыць іх род.
Пр.146 (пісьмова)
узор: Добры чалавек, добрае імя, добрая справа.
Вусна пр. 145,147.
Дамашняя работа пр.149, правіла і табліца с.83. 
Прапаную два інтэрактыўныя заданні. Націскай на малюнкі.





Жадаю поспехаў! Малайчына!









       Тэма: Прыметнік як часціна мовы
1. Чыстапісанне 

Разбяры пр.131 і 132 вусна.
Параўнай свае веды з правілам на с.79.
Вывучы правіла.
Націсні на малюнак, і адкрыецца інтэрактыўнае заданне.

Пісьмова выканай пр. 133. Прачытай правіла "Завяжы вузялок". Ці такія ў цябе вывады? Вывучы.
Пр.135. Запішы сказы.

Слоўнікавае слова   ПЯСЧАНЫ
Паўтары слоўнікавыя словы (у канцы падручніка)
Пр. 136. Выканай умову. 
Пр. 137 вусна. 

Дамашняя работа Пр.138, правіла с.79, сл.словы.

Жадаю поспехаў!










Комментариев нет:

Отправить комментарий